Віталю Лубу – 70

15 снежня беларускаму журналісту, літаратару, перакладчыку, былому рэдактару беларускага тыднёвіка “Ніва” ў Беластоку Віталю Лубу спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння.

Віталь Луба нарадзіўся ў вёсцы Чорная Вялікая Сямытыцкага павета. Скончыў аддзяленне беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў у Беларускім грамадска-культурным таварыстве ў Беластоку, дзе займаў пасаду сакратара Галоўнага праўлення. З 1988 года і да сённяшніх дзён ён шчыра звязаны з беларускім тыднёвікам “Ніва”, дзе працаваў адказным сакратаром і галоўным рэдактарам.

Віталь Луба – адзін з вялікіх даследчыкаў і спецыялістаў па пытаннях грамадска-палітычнага і культурнага жыцця беларусаў Польшчы. Пачынаючы з даследаванняў тапанімікі роднай мясцовасці, ён грунтоўна даследуе польскія ўзаемаадносіны ў дачыненні да ўсходніх дзяржаў ХХ – пачатку XXI стагоддзяў. Ім напісана дзясяткі артыкулаў на літаратурна-краязнаўчыя тэмы, ён шмат гадоў шукае звесткі пра беларускага доктара з Беласточчыны Мацея Лавіцкага і археолага Мікалая Авенарыуса. Дзякуючы Віталю Лубу з друку выйшлі грунтоўныя працы па бежанству напярэдадні Першай сусветнай вайны. Ён адрэдагаваў і працягвае рэдагаваць дзясяткі кніг беларусаў Польшчы на самыя розныя тэмы, а таксама сам займаецца перакладамі з польскай мовы на беларускую і з беларускай на польскую.

Шчыра віншуем Віталя Лубу з юбілеем. Жадаем яму моцнага здароўя і творчых планаў на карысць беларускага руху ў Польшчы.

Барыс Баль, “Беларускае Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение