Украінцы і беларусы — лідэры ў колькасьці відаў на жыхарства ў Польшчы

Колькасьць іншаземцаў у Польшчы, у якіх ёсьць від на жыхарства, перавысіла 450 тысяч чалавек. Абсалютнымі лідэрамі ў гэтым паказьніку ўкраінцы, беларусы — на другім месцы.

Згодна са статыстыкай польскага нацыянальнай Управы ў справах іншаземцаў, за першае паўгодзьдзе было выдадзена 27 тысяч відаў на жыхарства ў Польшчы. Больш за ўсё атрымалі дазволаў украінцы — 22 тысячы. Беларусаў у гэтым пераліку амаль у 10 разоў меней — 2,4 тысячы. Далей ідуць грузіны (1,5 тысячы), малдаване (700), туркі (300).


01-99728436-198B-4176-A12A-7AB54CAFDD75_cx0_cy4_cw0_w1597_n_r1_st.jpg

Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Кракаве


Агулам польскі від на жыхарства маюць 237 тысяч украінцаў, 28 тысяч беларусаў, 20 тысяч немцаў, 12 тысяч расейцаў. Таксама тут значацца грамадзяне Віетнаму, Індыі, Італіі, Кітаю, Вялікай Брытаніі ды іншыя.

Найбольшая колькасьць іншаземцаў маюць часовы від на жыхарства, які выдаецца максымум на 3 гады. Такіх 267 тысяч.

Самым папулярным у іншаземцаў стала Мазавецкае ваяводзтва з цэнтрам у Варшаве, дзе аселі блізу 120 тысяч замежных грамадзян, а таксама Малапольскае ваяводства з цэнтрам у Кракаве — тут жыве больш за 50 тысяч іншаземцаў.

svaboda.org