У Варшаве зноў апаганены помнік Касцюшку

Вандалы чорнай фарбай напісалі на пастаменце адзін з лозунгаў пратэстаў у ЗША.

Невядомыя ў чарговы ўчынілі акт вандалізму з варшаўскім помнікам генерала Тадэвуша Касцюшкі. Падобная здарэнне адбылося адбылося на гэтым тыдні.

Прэсавы сакратар Ратушы Варшавы Караліна Галэцка паведаміла, што вандалы чорнай фарбай напісалі на пастаменце адзін з лозунгаў пратэстаў у ЗША «Black Lives Matter. Still» (па-бел. «Чорная жыццё мае значэнне. Яшчэ»):

-Помнік ужо чысцяць. Аднак гэта другі такі інцыдэнт цягам апошняга тыдня. Вядома, аб гэтым здарэнні праінфармаваныя сталічныя паліцыянты, з мэтай вызначэнне выканаўцаў гэтага чыну.

Абедзвюма справамі займаецца сталічная паліцыя, супрацоўнікі праглядаюць запісы з гарадскога відэаназірання.

Стваральнікі надпісу спасылаюцца на апаганьванне мемарыяла-блізнюка Тадэвуша Касцюшкі ў Вашынгтоне. У панядзелак, 1 чэрвеня з нагоды смерці чарнаскурага Джорджа Флойда помнік таксама быў пашкоджаны.

Джордж Флойд загінуў пасля затрымання ў Мінеапалісе 25 траўня. Афіцэр некалькі хвілін прыціскаў каленам яго шыю. Гэта падзея выклікала беспарадкі ў Злучаных Штатах. Дзясяткі тысяч амерыканцаў выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць расізму і жорсткасці паліцыі.

Акцыі супраць расізму таксама праходзяць у іншых краінах свету. У Варшаве каля амерыканскай амбасады падобная акцыя адбылася 6 чэрвеня.

IAR/эж, polskieradio.pl