У „Склепе з культурай” распавядалі пра зёлкі

Зёлкі і іх уласцівасці – аб гэтым размаўлялі ў рамках дыскусійнага клубу АБ-БА. У беластоцкім „Склепе з культурай” прайшла сустрэча з зяляркай Агнешкай Прымака. Госці маглі даведацца, як можна выкарыстоўваць расліны з лугоў і лесу.

Зялярства гэта не толькі трэнд, але і паварот да традыцыйных метадаў лекавання – адзначыла ў час сустраэчы Агнешка Прымака.

– Ёсць трэнд, але і ёсць такая патрэба, бо так шмат вакол хіміі, што людзям трэба штосьці іншае. І гэтыя людзі, якія прыходзяць на мае сустрэчы – яны свядомыя. Яны ведаюць, што нешта такое ёсць, і гэта іх прыцягвае. І мне таксама важна, што людзі прыходзяць. Хочуць ведаць, прыяздаюць, пытаюцца.Ужо ад новага года пачнуцца майстар-класы па тэме зёлак, якія будзе ладзіць Агнешкай Прымака.

Уля Шубзда, “Беларускае Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение