У школе № 3 у Гайнаўцы больш за палову дзяцей вывучаюць беларускую мову

Пры гэтым урокі праходзяць у свабоднай атмасфэры: вучні чытаюць уголас вершы, ёсьць салодкі стол, гучаць песьні ды адыгрываюцца пастаноўкі.

Базавая школа № 3 (szkoła podstawowa) у Гайнаўцы – адна з найменшых у горадзе, але пры гэтым больш за палову дзяцей вывучаюць беларускую мову. Пры гэтым урокі праходзяць у свабоднай атмасфэры: на занятках вучні чытаюць уголас вершы, ёсьць салодкі стол, гучаць песьні ды адыгрываюцца пастаноўкі.

“Мы ня скардзімся на недахоп дзяцей у школе, бо творчыя й мастацкія элемэнты на ўроках заахвочваюць вучняў да вучобы больш, чым традыцыйныя мэтады навучаньня”, – кажа настаўніца беларускай мовы Марыя Крук.

“Польскае Радыё”