У расейскай турме паставілі спектакль беларускага драматурга

У Чэлябінскай выпраўленчай калоніі № 4 паставілі спектакль «Лялькі» па п’есе беларускага драматурга з Гомеля Васіля Ткачова.

Прэм’ера павінна была адбыцца яшчэ 9 траўня, але ў сувязі з каронавірусам яе адклалі на больш пазнейшы час. Праўда, спектакль ужо паказалі ў відэаварыянце па мясцовым кабельным тэлебачанні. Але хутка адбудзецца і прэм’ера беларускай «Лялькі» у Чэлябінску. Пра гэта паведаміў нашаму карэспандэнту драматург Васіль Ткачоў. У спектаклі заняты восем жанчын-артыстак, якія асуджаны на розны тэрмін і адбываюць яго ў мясцовай калоніі.

Спектакль распавядае пра лёс жанчын, на долю якіх выпалі цяжкасці Другой сусветнай вайны. Але маладыя мамы, хоць і самыя яшчэ «лялькі», ды яшчэ з лялькамі на руках, прайшлі ўсе жыццёвыя складанасці вайны і выстаялі ў той няпросты час.

Барыс Баль, „Беларускае Радыё Рацыя“