У Празе на 101-ю гадавіну БНР наведалі магілы прэзыдэнтаў

Традыцыйна ў Дзень Незалежнасьці праскія беларусы ўшаноўваюць прэзыдэнтаў Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і іншых беларускіх палітычных і культурных дзеячоў, пахаваных у Празе.

Адзначэньне 101-й гадавіны незалежнасьці БНР, арганізаванае суполкай “Скарына”, пачалося ў нядзелю раніцай беларускай службай у грэкакаталіцкім касьцёле сьвятых Кузьмы і Дзям’яна.


03-EE1C2C83-94C6-4B21-91B9-5AD904015BCB_cx0_cy11_cw100_w1597_n_r1_st.jpg


Пасьля традыцыйна накіраваліся на Альшанскія могілкі, дзе спачываюць два прэзыдэнты Рады БНР - Пятро Крачэўскі і Васіль Захарка.

“Радыё Свабода”,
фота: Сяргей Навумчык, Крысьціна Шыянок