У Праскай ратушы адбыўся прыём з удзелам старшыні Рады БНР

У Празе адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. У сьвяткаваньні ў Праскай ратушы ўзялі ўдзел каля 200 чалавек.

З прамовай выступіла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Праская ратуша – гэта адно з самых прэстыжных месцаў чэскай сталіцы, у якіх праводзяцца ўрачыстыя цырымоніі.


03-4CE0D9F6-F4C7-46B1-AC8F-D2EB94249BAF_w1597_n_r0_s.jpg

Сяргей Абламейка


"Ужо сто гадоў беларусы на радзіме і на эміграцыі не забываюць пра 25 Сакавіка 1918 году. Ужо больш за 30 гадоў адзначаю гэтую дату і я. У дзень 100-гадовага юбілею аднаўленьня нашай дзяржаўнасьці думкі пра БНР асабліва хвалююць і асабліва натхняюць", – сказаў падчас свайго выступу пісьменьнік і журналіст Радыё Свабода Сяргей Абламейка.

“Радыё Свабода”