У пісьменніка Уладзіслава Ахроменкі падчас замежнай паездкі здарыўся інфаркт, ён у коме

Адбылося гэта ў ноч на аўторак у польскім Беластоку. Сюды Уладзіслаў Ахроменка прыязджаў з Чарнігава, дзе стала жыве. У Беластоку Ахроменка супрацоўнічаў з беларускамоўным радыё «Рацыя».

Адбылося гэта ў гатэлі, дзе жыў пісьменнік. Ён доўгі час не выходзіў на сувязь ні з сям’ёй, ні з калегамі.

Тады пачалі званіць у гатэль, і супрацоўнікі гасцініцы знайшлі непрытомнага мужчыну ў нумары.

Цяпер Уладзіслаў Ахроменка знаходзіцца ў бальніцы, ён у коме.

Уладзіславу Ахроменку 53 гады, ён родам з Гомеля. Як пісьменнік вядомы з канца 1980-х, пісаў дэтэктывы, кінараманы. Працаваў разам з іншым пісьменнікам Максімам Клімковічам.

Апошнім часам выходзілі ягоныя кнігі «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, сааўт. з М. Клімковічам), «Тэорыя змовы» (2011), «Музы і свінні» (2014). За апошнюю ён атрымаў прэмію «Гліняны Вялес».

Апошнім часам Уладзіслаў Ахроменка шмат працаваў над архівамі НКВД і КГБ СССР. На радыё «Рацыя» вёў перадачу «На ўліку КГБ». Ахроменка жанаты, мае дваіх дзяцей.

ЗП, “Наша Ніва”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение