У Гайнаўцы аддалі пашану загінулым ад рук Рамуальда Райса

„Мы тут, каб прадэманcтраваць нашы каштоўнасці, памяць і тоеснасць”, – казала сёння, 27 лютага,  у Гайнаўцы адна з арганізатараў “Вечнай памяці” Ева Мароз-Кечынькая.

Каля сотні чалавек сабраліся сёння на пляцы Дзмітрыя Васілеўскага ў Гайнаўцы, каб аддаць пашану загінулым суграмадзянам ад рук польскага ўзброенага падполля.

Кажуць удзельнікі імпрэзы:

– Мы тут ля помніка сустракаемся ўжо пяты год, каб паказаць, што мы памятаем пра ахвяраў „Бурага” і яго аддзела.

– Шмат людзей прыехала, але большасць, напэўна, з Гайнаўкі.

– Майго мужа дзед быў важаком і загінуў бязвінна ў Пухалах.


02-1614436211468.jpg


У сённяшняй урачыстасці бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовага самакіравання, стараста Гайнаўкі Анджэй Скепка, віцэ-бургамістр Гайнаўкі Ірэнеўш Кендыс.

Сёлета ўпершыню за апошнія 6 гадоў не змаглі зладзіць марш памяці „Бурага” мясцовыя нацыяналісты.

Валянціна Лаеўская, „Беларускае Радыё Рацыя“