У мурале злучылі некалькі работ беларускіх мастакоў на тэматыку пратэстаў.
У аснове мурала — работы беларускіх пратэставых мастакоў, у тым ліку Вольгі Кузьміч і ілюстратара Burmalin, піша “Свабода“.
Цэнтральную частку муралу прысьвяцілі Сьвятлане Ціханоўскай. Побач зь ейным партрэтам зьмешчаныя лёзунгі «Беларусы Лос-Анджэлесу» і «Для свабоды і салідарнасьці». Каля іншых элемэнтаў муралу — «Яны хацелі нас пахаваць, але ня ведалі, што мы — насеньне».