У 2019 споўніцца 110 гадоў беларускай вёсцы Тургенеўка ў Іркуцкай вобласці

Да гэтай падзеяй ініцыятыўная група на чале з кіраўніком муніцыпальнай адукацыі Віктарам Сінкевічам (карэнным тургенеўцам!) распрацавала праект святочных мерапрыемстваў, якія будуць ладзіцца на працягу ўсяго 2019 года. У ліку ініцыятараў – выхадцы з вёскі, іркуцкія актывісты, а таксама Таварыства беларускай культуры імя Чэрскага.

10 студзеня ў прэс-цэнтры “Байкал 24” адбылася прэс-канферэнцыя, падчас якой Віктар Сінкевіч агучыў этапы праекта і прадэманстраваў першы юбілейны тургенеўскай сувенір – каляндар з відамі вёскі.

Ужо ў лютым пройдзе першы ў Баяндаеўскім раёне інтэлектуальны квіз, у маі будзе закладзены парк родавых сямейных дрэваў Тургенеўкі. Таксама запланаванае кніжнае свята з чытаннем твораў Івана Тургенева, а цягам лета пройдуць дні беларускага кіно. У праекце правядзенне чэмпіянату па “картохінгу” – хуткаснаму капанню бульбы на хуткасць. А ў жніўні Тургенўвка будзе прымаць удзельнікаў II Міжнароднага форуму “Беларусы свету на Байкале” . І, вядома, тургенеўцы не абмінуць увагай традыцыйныя беларускія каляндарныя святы – Гуканне Вясны, Купалле, Дажынкі, Каляды. Самае значнае мерапрыемства праекта – дзень сяла – запланавана на 21 верасня. Ёсць жаданне запрасіць на свята эстрадную зорку з Беларусі і прадстаўнікоў іншых  беларускіх сёлаў Іркуцкай вобласці.

Падчас прэс-канферэнцыі было прынятае рашэнне аб правядзенні прэс-тура для іркуцкіх СМІ.


03-Алена Сипакова Алексей Петров Виктор Синкевич.jpg

На фота ўдзельнікі працоўнай групы злева направа: Алена Сіпакова – старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Чэрскага, Аляксей Пятроў – журналіст і грамадскі дзеяч, Віктар Сінкевіч – кіраўнік Тургенеўскай муніцыпальнай адукацыі



Мерапрыемствы будуць праходзіць у школах, бібліятэках і на адкрытых вулічных пляцоўках. На жаль, сёння ў Тургенеўцы няма будынку клуба, але Віктар Сінкевіч упэўнены, што рэгіянальныя ўлады дапамогуць, і ў сяле з’явіцца Дом культуры.

Алена Сіпакова, Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Чэрскага