Свята, якое аб’ядноўвае народы

Самарская абласная грамадская арганізацыя беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» прыняла ўдзел у міжмуніцыпальным свяце-фестывалі рускай народнай культуры «Русская берёзка», якое праходзіла у межах славянскага свята Святой Троіцы.

У хрысціянскім календары асаблівае месца займае Святая Троіца – адно з найулюбёных святаў, якое ідзе ад агульных каранёў, культурных традыцый і звычаяў славянскіх народаў.


01.jpg

Беларускі вакальны ансамбль «Каданс» Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000» на свяце-фестывалі рускай народнай культуры «Русская берёзка», якое праходзіла у рамках славянскага свята Святой Троіцы


Ірына Глуская, прэзідэнт «Руска-Беларускага Братэрства 2000», перакананая, што святкаванне Тройцы спрыяе захаванню самабытных традыцый, шматвяковай культуры народаў, якія пражываюць на самарскай зямлі. Разам з Андрэем Шчобакам, старшынёй Савета ўкраінскага нацыянальна-культурнага цэнтра «Проминь», яны вырашылі аб’яднаць намаганні па захаванні культуры сваіх народаў.


02.jpg

Дружба народаў: Злева направа: Марына Кашаева, салістка беларускага ансамбля «Каданс», Іван Гарбуноў, удзельнік украінскага хору «Проминь», і Яна Стрынакова, актывістка моладзевага аддзялення САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000»


Аб слушнасці такога падыходу якраз і сведчыць станоўчы досвед сумеснага ўдзелу беларусаў і ўкраінцаў Самарскай вобласці ў міжмуніцыпальным свяце рускай народнай культуры «Русская берёзка», якое праходзіла на Тройцу, 16 чэрвеня, у вёсцы Кінэль-Чаркасы, заснаванага ўкраінцамі ў далёкім 1744 годзе. Творчыя калектывы гэтых двух грамадскіх арганізацый атрымалі запрашэнне ад кіраўніка адміністрацыі муніцыпальнага раёна Кінэль-Чаркаскі Сяргея Радзько прыняць удзел у якасці ганаровых гасцей на галоўнай святочнай сцэне – «Хороводной поляне».

Перад пачаткам мерапрыемстваў творчыя дэлегацыі нацыянальна-культурных аб'яднанняў наведалі гісторыка-краязнаўчы музей Кінэль-Чаркаскага раёна і Храм Узнясення Хрыстова, якому ў гэтым годзе спаўняецца 180 гадоў.


03.jpg

Беларускія дзяўчаты вянкі па вадзе пускалі, на жаніхоў варажылі...


На ўрачыстым адкрыцці славянскага cвята-фестывалю калектывы, змяняючы адзін аднаго, выступілі з канцэртнымі праграмамі.


04.jpg

Зорачка беларусаў Самарскай вобласці Лізавета Глубінец, яе мама Кацярына Мікалаеўна з брацікам і салісткі беларускага вакальнага ансамбля «Каданс»


Украінскую культуру на свяце прадстаўляў народны ўкраінскі хор «Проминь» (мастацкі кіраўнік Уладзімір Пісараў), а беларускую – шматразовы лаўрэат міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў-фэстаў, заслужаны беларускі вакальны ансамбль «Каданс» (мастацкі кіраўнік Іна Сухачэўская) і салістка – актывістка моладзевага аддзялення арганізацыі беларусаў Лізавета Глубінец.

У складзе «Кадансу» ў гэты дзень выступалі салісткі Арына Камісарава, Анастасія Гуркіна, Марына Кірылава, Марына Кашаева, Таццяна Даутава і Іна Сухачэўская. Яны выканалі песні «Кадриль» «Золотая ярмарка», «Гармонiк грае», «Бульбачка», «Лявонiха», «З пад шерага камушыка», «Варенька», і папуры з рускіх народных песень. Выступ беларускага ансамбля быў сустрэта бурнымі апладысментамі, а падчас заключнай песні ўдзячныя гледачы нават зладзілі вялікі карагод.


05.jpg

Злева направа: Андрэй Шчобак, старшыня Савета ўкраінскага нацыянальна-культурнага цэнтра «Проминь», Ірына Глуская, прэзідэнт САГА «Руска-Беларускае Братэрства 2000», і Аляксандр Завальный, галоўны бібліёграф Самарскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі, член Савета ўкраінскага нацыянальна-культурнага цэнтра «Проминь»


Парадавала гасцей свята і юная зорачка беларусаў Самарскай вобласці Лізавета Глубінец. Яна выканала песню «Гляжу в озёра синие». А Яна Стрынакова, актывістка моладзевага аддзялення «Руска-Беларускага Братэрства 2000», заваявала сэрцы журы адразу на двух пляцоўках свята. На паляне «Русский костюм» яна прадэманстравала дзявочы сцэнічны касцюм, а на паляне «Берёзовая Русь» прачытала верш самарскага паэта Барыса Сіроціна «Быть может, то, что говорю я...».


06.jpg

Беларуская дзяўчына Яна Стрынакова ў вобразе рускай прыгажуні


Пасля выступленняў для удзельніц творчых дэлегацый быў асобна праведзены майстар-клас па пляценні вянкоў з бярозавых галінак. Такія вянкі традыцыйна выкарыстоўвалі падчас варажбы на Тройцу. З вянкамі дзяўчаты ішлі да ракі, каб даведацца ці выйдуць замуж у хуткім часе. Вянок, які сплываў ад дзяўчыны, абяцаў сыход з роднай хаты ў якасці жонкі. Вянок, які перад тым як сплыць круціўся на месцы, паказваў, што замуж яна выйдзе ў наступным годзе. Калі вянок прыбівала да берага, гэта азначала, што час замужжа яшчэ не надышоў. Натуральна, што не толькі беларускія дзяўчаты не змаглі стрымацца і таксама спусцілі на ваду свае вянкі...


07.jpg

Украінскую культуру на свяце Тройцы прадстаўляў народны ўкраінскі хор «Проминь» Рэгіянальнай грамадскай арганізацыі ўкраінскі нацыянальна-культурны цэнтр «Проминь» (мастацкі кіраўнік Уладзімір Пісараў)


Творчыя дэлегацыі ўкраінскай і беларускай нацыянальных-грамадскіх аб’яднанняў вельмі годна і яскрава выступілі на фестывалі, які праходзіў ужо ў шосты раз. Усе ўдзельнікі святочнага мерапрыемства былі ўганараваны дыпломамі і сувенірамі. А кіраўнікі аб’яднанняў Андрэй Шчобак і Ірына Глуская прынялі рашэнне працягваць супрацоўніцтва і стварыць агульны рэпертуар для сваіх калектываў.


08.jpg

Беларускую культуру на свяце прадстаўляў шматразовы лаўрэат міжнародных і ўсерасійскіх конкурсаў-фэстаў заслужаны беларускі вакальны ансамбль «Каданс» (мастацкі кіраўнік Іна Сухачэўская)


Дом дружбы народаў Самарскай вобласці і кіраўніцтва двух славянскіх нацыянальных грамадскіх аб'яднанняў выказваюць падзяку Адміністрацыі муніцыпальнага раёна Кінэль-Чаркасы і асабіста кіраўніку раёна за гасціннасць і сардэчны прыём.

Мікалай Бойка, “Руска-Беларускае Братэрства 2000”