
Галоўнай мэтай праекту “Беларускія сьляды ў Беластоку” зьяўляецца інфармаваньне пра цікавыя месцы й моманты ў гісторыі сталіцы Падляскага ваяводзтва. У рамках праекту цягам бліжэйшых месяцаў паўстане трохмоўная мапа горада, дзе будзе можна знайсьці месцы, зьвязаныя з падзеямі ды асобамі, важнымі для беларусаў па абодва бакі мяжы. Каардынатар праекту – Лукаш Леанюк.
Праект “Беларускія сьляды ў Беластоку” фінансуецца Маршалкоўскай управай Падляскага ваяводзтва.