Новая рада арганізацыі была абраная 30 сакавіка, калі адбыўся чарговы сход Беларусаў Швецыі.
Рашэннем прысутных было абрана 7 новых чальцоў рады.
Алеся Руднік (старшыня). Нарадзілася ў Гародні, у Швецыі – амаль 4 гады. Скончыла магістратуру Стакгольмскага Унірерсітэту. Аналітык праекта Belarus Digest, пішу пра Швецыю для партала City Dog. Асноўныя інтарэсы: грамадскі актывізм, правы чалавека, палітычная журналістыка.
Андрэй Пыко. Навуковец-медык, працуе ў Center för arbets- och miljömedicin, Stockholm läns landsting, скончыў аспірантуру Karolinska Institutet у 2018. Актыўны дзеяч рускамоўнага аматарскага тэатра ў Стакгольме АБЫРВАЛГ!
Міхаіл Сэндэр. Нарадзіўся ў Гародні ў 1983 годзе. Дырэктар інтэрнэт-пляцоўкі Comprado, блогер, былы прадусар, музыка і музычны выдавец. Быў аднім з заснавальнікаў Беларусаў Швецыі ў 2009 годзе.
Ігар Ермашук. Нарадзіўся ў Гародні, у 1984 годзе. У Швецыі з 2005 года. У асноўным займаецца будаўніцтвам. Разам з сябрамі грае ў аматарскім тэатры, які самі і заснавалі.
Дзяніс Сідзін. Нарадзіўся ў Воршы, 1996 годзе. Жыве ў Швецыі з 2016 года, нескончаная педагагічная адукацыя. У Стакгольме працуе бармэнам у грузінскім рэстаране. У вольны час займаецца дызайнам вопраткі.
Сяргей Андросенка (скарбнік). Нарадзіўся і жыў у Мінску. Быў старшынём беларускага праваабарончага праекта “ГейБеларусь” і арганізатарам праваабаронча-культурнага фэсту Мінск Прайд у 2008-2013 гадах. Зараз, пакуль знаходзіцца ў пошуках таго, чым хоча займацца і што натхніць, вучыць шведскую і ангельскую мовы.
Людміла Казачонак – нарадзілася ў Мінску. Вельмі таямнічая, але адданая справе асоба, якая карыстаецца вялікай павагай у арганізацыі.
Новая рада запланавала шэраг мерапрыемстваў і напрамкаў дзейнасці арганізацыі.