Спеўны сход у Беластоку

Ля ратушы ў Беластоку прайшоў Спеўны сход у межах Тыдня беларускай культуры.

Паўсотні беларусаў вітаў вядоўца, спявак і музыка Сяргей Доўгушаў:

– Гэта пачатак супольных спеваў, якія сапраўды вельмі важныя зараз, у такія хвіліны. Мы будзем спяваць так, што нас пачуюць у Беларусі!

Кожны ўдзельнік Спеўнага сходу атрымаў на памяць спеўнік „Годныя песні”, выдадзены пры падтрымцы горада Беласток. Арганізатарам мерапрыемства выступіў фонд «Тутака».

„Беларускае Радыё Рацыя“