21 і 22 кастрычніка ў Калінінградзе і Балтыйску адпаведна адбыліся арганізаваныя кіраўніком Беларускага таварыства культуры Калінінграда Ігарам Шаховічам імпрэзы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.
Ігар Шаховіч
Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша падрабязна распавядаў прысутным пра асветніцкую дзейнасць Францыска Скарыны, а мастак Алесь Пушкін знаёміў гледачоў з экспазіцыяй сваіх працаў, якая будзе адкрытая для наведванняў у Балтыйску ў біблітэцы імя Бялінскага на працягу месяца, пасля чаго на месяц пераедзе выстаўляцца ў Калінінград. Акрамя выступаў спецыяльных гасцёў з Беларусі, гледачам (а іх на кожную з імпрэзаў прыйшо блізу сотні чалавек, бо беларусаў з паходжання ў Калінінградскай вобласці вельмі шмат, у тым ліку сярод марскіх афіцэраў і адміністрацыі) была прапанаваная музычная праграма.
Алесь Пушкін
Таксама Аляксандр Суша перадаў у бібліятэку Балтыйскага федэральнага ўніверсітэту імя Імануіла Канта 21-томнае факсімільнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”
Фота з фэйсбука Алеся Сушы