Сезон “Стаднёвак” у самым разгары

Вучні ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім чарговы раз падтрымалі школьную традыцыю. Сваю “Стаднёўку” – баль, які ў Польшчы ладзіцца для вучняў звышгімназіяльных школ за сто дзён да выпускных іспытаў, – правялі ў школьных памяшканнях.

Кажуць вучні:

Гэта такі час, калі ўсе мы разам можам пагуляць, а пасля выходзім з гэтай школы і пойдзем далей.

– Наша школа незвычайная. Мы таксама хочам памятаць усе добрыя хвіліны ў гэтай школе. І “Стаднёўка” – гэта вельмі вялікі вечар у нашым жыцці, вялікая ноч, якую хочам запомніць вельмі добра.

– Мы хацелі правесці гэты баль у школе, бо гэта наша традыцыя. Кожны год “Стаднёўка” праводзіцца ў школе. І сёлета мы таксама тут хацелі гуляць з сябрамі і настаўнікамі.

У гэты ж самы дзень на сваёй “Стаднёўцы” гулялі таксама вучні гайнаўскага белліцэя. Першыя выпускныя іспыты – 4 траўня.

Давід Гайко, “Беларускае Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение