Рада БНР заклікала вызваліць затрыманых актывістаў і правесьці ў Беларусі сумленныя выбары

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі запатрабавала неадкладна вызваліць усіх затрыманых актывістаў і правесьці адкрытыя і сумленныя дэмакратычныя перавыбары ў органы ўлады ўсіх узроўняў.​


737A525B-B062-4DE4-A489-6919B24B2D67_w1597_n_r1_st.jpg

Затрыманьне Паўла Севярынца ў Менску


У сваёй заяве, поўны тэкст якой зьмешчаны на старонцы ў фэйсбуку, Рада Беларускай Наароднай Рэспублікі патрабуе «неадкладна вызваліць усіх незаконна затрыманых асобаў, у тым ліку Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча, Эдуарда Пальчыса, Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Маслоўскага, Уладзімера Цыгановіча, Максіма Вінярскага, Міколу Качурца».

Рада БНР перакананая, што «арышты, ператрусы, разгон акцыяў у падтрымку кандыдатаў, альтэрнатыўных дзейнаму прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку, зьяўляюцца парушэньнем агульнапрынятых дэмакратычных стандартаў, а таксама дзейнага заканадаўства Рэспублікі Беларусі.

На сёньняшні дзень, гаворыцца ў заяве, у Беларусі няма ўмоваў для правядзеньня свабодных і дэмакратычных выбараў, а Аляксандар Лукашэнка «ня мае законнага права вылучаць сваю кандыдатуру».

«Рада БНР заклікае міжнародную супольнасьць аказаць увесь магчымы ціск на ўлады Рэспублікі Беларусі дзеля забесьпячэньня абароны правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратыі ў Беларусі» — гаворыцца ў заяве.

svaboda.org

Тэгі: БНР