Пра складаную пасляваенную гісторыю Падляшша размаўлялі ў Гайнаўцы

Пра складаную пасляваенную гісторыю Падляшша размаўлялі ў Гайнаўцы. Тут прайшла сустрэча пра „Грамадска палітычная сітуацыю на Беласточчыне ў 1944-1956 гадах”. Госцем дыскусіі быў гісторык, прафесар Яўген Мірановіч:

У апошнія гады тым, што хацелі забыцца, людзям, якія нават хацелі пазбегнуць страху сваіх дзяцей, усё гэта вярнулі палітычныя падзеі, што ў апошнія гады адбываюцца ў Польшчы. Тая памяць , гераізацыя людзей, якія зусім па-іншаму запомніліся ў беларускім асяроддзі, паўплывалі на тое, што фактычна маладыя людзі таксама задаюць пытанні: А што сталася?

Сустрэча была сарганізаваная Цэнтрам прамоцыі рэгіёну „Чэрлёнка” у Гайнаўцы.

Уля Шубзда, “Беларускае Радыё Рацыя”