Польскі інстытут нацыянальнай памяці заявіў, што артыкул у абарону Бурага не мае юрыдычнай сілы

У Інстытуце нацыянальна памяці Польшчы заявілі што артыкул аб рэабілітацыі Рамуальда Бурага, які з'явіўся на іх сайце 11 сакавіка, не мае юрыдычнай сілы.

У 2005 годзе следчыя інстытуты прыйшлі да высновы, што дзеянні Бурага "мелі прызнакі генацыду" ў дачыненні да праваслаўных беларусаў (ягоны атрад забіў 79 нашых суайчыннікаў).

У публікацыі на сайце інстытута гэтыя высновы былі названыя памылковымі. МЗС Беларусі асудзіў заяву інстытута а таксама выклікаў амбасадара Польшчы для дачы тлумачэнняў па гэтым пытанні. Пазней пракурор Анджэй Пазорскі, кіраўнік следчага аддзелу Інстытуту заявіў, што гэтая заява не мае юрыдычнай сілы, а гэты артыкул — "вынікі навуковых даследванняў іх аўтараў, якія з'яўляюцца часткай шырокай дыскусіі па сітуацыі". Таксама "ніякія навуковыя інтэрпрэтацыі, нават якны далёкія ад заключэння аб спыненні следства не могуць змяніць рашэння пракурора", — заявілі ў інстытуце.

novychas.by паводле tut.by