Пасля забойства мэра Гданьска Адамовіча людзі выйшлі на вуліцы гарадоў

Пасля забойства мэра Гданьска Паўла Адамовіча людзі масава выйшлі на вуліцы польскіх гарадоў. Прайшлі акцыі супраць нянавісці і гвалту.

Адамовіч быў паранены падчас дабрачыннага канцэрта ў Гданьску. Зламыснік зайшоў на сцэну і нанёс мэру горада некалькі ўдараў нажом. Павел Адамовіч памёр у бальніцы.

euroradio.fm паводле wyborcza.pl








Тэгі: Польшча