Партрэты Барадуліна, Караткевіча, Касцюшкі, Купалы, Мулявіна — як выглядае Цэнтр вывучэння Беларусі ў Пекіне

1 верасня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР Кірыл Руды наведаў Другі Пекінскі інстытут замежных моў і Цэнтр вывучэння Беларусі. У часе візыту адбылася сустрэча Пасла з прарэктарам Другога Пекінскага інстытута замежных моў Чжу Пэйфэнь, піша Пасольства Беларусі ў Кітаі.

Бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва і дзейнасць Цэнтра вывучэння Беларусі, размешчанага ў Другім Пекінскім інстытуце замежных моў.

02-rudy1_170901-iene7.jpg

Кірыл Руды адзначыў важнасць функцыянавання Цэнтра вывучэння Беларусі і падарыў Цэнтру каля 50 розных кніг беларускіх выдавецтваў. Ключавое месца сярод іх занялі кнігі, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і Францыска Скарыны.

Паводле “Наша Ніва”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение