Па беларускіх мясцінах Беластока

Аб’яднанне АББА ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, зладзіла шпацыр у межах дыскусійнага клубу «Пагаворым пра». Экскурсія прайшла па мясцінах, звязаных з беларускай гісторыя і культурай.

Гаворыць Аляксей Трубкін, аўтар праекту „Беларускі Беласток”:

– Першае месца, куды мы пойдзем, гэта месца, дзе знаходзіўся кааператыў выдавецкага таварыства “Сяўба”. А зараз мы знаходзімся з вамі побач з касцёлам Святога Роха, у ім цікавае тое, што менавіта тут знаходзіцца на адным з вітражоў Полацкі Сафійскі сабор і Святы Язафат Кунцэвіч . Ён святы каталіцкай царквы і грэка-каталіцкай. І гэта для мяне было такім адкрыццём, цікавосткай.

Гідамі экскурсіі былі Аляксей Трубкін, які стварыў віртуальную карту Беластока з беларускімі слядамі, а таксам Лукаш Леанюк, які са «Звязам Шчыты» плануе выдаць папяровы варыянт гэтай мапы на беларускай, польскай і англіскай мовах.

Падобныя экскурсіі будуць праведзены напрыканцы чэрвеня і ў верасні.

Радэк Дамброўскі, “Беларускае Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение