Опра Уінфры параіла амерыканцам прачытаць кнігу беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі

На сайце вядомай амерыканскай тэлевядучай Опры Уінфры з’явілася рэкамендацыя амерыканскім чытачам азнаёміцца з кнігай Сашы Філіпенкі «Чырвоны Крыж». Гэта заўважыў гендырэктар выдавецтва «Время» Барыс Пастэрнак.

Як адзначае @the_village_me, у 2004 годзе Уінфры раіла прачытаць «Ганну Карэніну», і за некалькі месяцаў людзі разабралі мільённы наклад гэтай кнігі.


02-28f0106afd62c6f98f51f3e9b055ad1c.jpg


Неўзабаве «Чырвоны Крыж» Сашы Філіпенкі выйдзе ў Швецыі ў выдавецтве Ersatz. Пра гэта пісьменнік паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

budzma.by