На сайце вядомай амерыканскай тэлевядучай Опры Уінфры з’явілася рэкамендацыя амерыканскім чытачам азнаёміцца з кнігай Сашы Філіпенкі «Чырвоны Крыж». Гэта заўважыў гендырэктар выдавецтва «Время» Барыс Пастэрнак.
Як адзначае @the_village_me, у 2004 годзе Уінфры раіла прачытаць «Ганну Карэніну», і за некалькі месяцаў людзі разабралі мільённы наклад гэтай кнігі.
Неўзабаве «Чырвоны Крыж» Сашы Філіпенкі выйдзе ў Швецыі ў выдавецтве Ersatz. Пра гэта пісьменнік паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.