На Падляшшы прайшло сьвята беларускамоўнага тэатру

Дзесяць спэктакляў для дзяцей і дарослых можна было паглядзець у рамках 5 Тэатральнага фэстывалю Одэ.

Дзесяць спэктакляў для дзяцей і дарослых на розных сцэнах у Беластоку, Бельску Падляскім, Гайнаўцы ды ў Дубінах можна было паглядзець у рамках 5 Тэатральнага фэстывалю Одэ. Выступілі і прафэсійныя акторы (тэатар "Чрэво" зь Падляшша ці "Картонка" зь Менску), і аматарскія маладзёжныя тэатральныя групы, напрыклад, з Беларускага музэя ў Гайнаўцы.

Закончыўся фэстываль у пятніцу спэктаклямі „Не хачу быць Прынцэсай” ды "Суседзі, якіх няма".

Яраслаў Іванюк, “Польскае Радыё”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение