На Брандэнбургскай браме ў Берліне з'явіліся словы падзякі за разгром нацызму па-беларуску

Акцыя, што адбылася 8 мая ўвечары, прымеркаваная да 75-гадавіны сканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Cветлавой праекцыяй на галоўнай славутасці Берліна падзякавалі воінам краін-саюзніц за вызваленне ад нацызму.

«Позна ўвечары 8 мая 1945 года капітуляцыя ўступіла ў сілу. Гэтай праекцыяй Берлін хацеў бы праз 75 гадоў падзякаваць саюзнікам за вызваленне Еўропы ад нацыянал-сацыялізму», — сказана ў заяве арганізацыі Kulturprojekte Berlin, якая правяла гэтую акцыю.

У тым ліку словы падзякі з'явіліся і на польскай, украінскай і беларускай мовах.

nn.by