Мэдаль да 100-годзьдзя БНР уручаны С. Шушкевічу, С. Алексіевіч, Ул. Арлову, Р. Гарэцкаму, С. Антончыку і А. Рамашэўскай-Гузы

18 чэрвеня ў Менску адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР Станіславу Шушкевічу, Уладзімеру Арлову, а таксама Радзіму Гарэцкаму, Сяргею Антончыку і Сьвятлане Алексіевіч.

Уручэньне адбылося ў будынку, дзе 25 сакавіка 1918 г. была прынятая Трэцяя ўстаўная грамата Рады БНР (цяперашняя вул. Валадарскага, дом 7).


03-BNR100-Miensk-18062019-3.jpg


У той самы дзень у Варшаве адбылося ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя БНР Агнешцы Рамашэўскай-Гузы, дырэктару тэлеканала “Белсат”.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла пракамэнтавала:

“Бяз плённае працы Агнешкі Рамашэўскай-Гузы Беларусь ня мела б “Белсат”, які за гады свайго існаваньня стаў адным з найважнейшых мэдыйных рэсурсаў, унікальнай школай беларускай незалежнай тэлежурналістыкі, а таксама мейсцам стварэньня цудоўных рэпартажаў і дакумэнтальных перадачаў, зьяўленьне якіх немагчымае на цяперашняй падцэнзурнай тэлевізіі ў Беларусі. Мы шчыра ўдзячныя Агнешцы Рамашэўскай-Гузы і ўсяму калектыву “Белсата” за выдатную працу і за выкананьне важнае місіі дзеля Беларусі.”

radabnr.org