Манаграфія Вячкі Целеша „Беларускія мастакі ў Латвіі. 1920–1990“ з’явілася ў продажы

Пра тое, што кнігу „Беларускія мастакі ў Латвіі. 1920–1990“ цяпер можна набыць у кнігарнях Рыгі „Jāņa Rozes grāmatnīca“, паведаміў сам аўтар, выбітны мастак і сябра Рады „Бацькаўшчыны“ ў сваім фэйсбуку.


96759761_1875733822560927_7979794501457674240_o.jpg


Кніга апавядае пра жыццё і творчасць мастакоў: Пётру Мірановіча, Міхася Калініна, Аркадзя Салаўёва, Дзімітрыя Гадыцкага-Цвірку і Аляксандру Бельцаву, невядомых ў гісторыі беларускага мастацтва. Шматгадовая даследчая праца ў архівах, музеях, галерэях і бібліятэках розных краін, успаміны людзей, сталі вынікам выдання гэтай працы. Рэцэнзенты выдання – габілітаваны доктар мастацтваў, прэзідэнт Латвійскай акадэміі навук Оярс Спарытыс, мастак, доктар мастацвазнаўства Міхаіл Цыбульскі.

Кніжку выдала выдавецтва „Jumava“ на латышскай і беларускай мовах. У ёй змешчаны каля 400 рэдкіх фотаздымкаў і каляровых рэпрадукцый мастацкіх прац.

Паводле Вячкі Целеша