“30 сакавіка адбыўся чарговы сход згуртавання Беларусаў Швецыі (Sveriges Belarusier), на якім была сфармаваная новая рада арганізацыі і новы кіраўнік, на пасаду якога была адзінагалосна абраная Леся Руднік. Віншуем Лесю з абраннем і жадаем поспехаў у супольнай дзейнасці!” – такое паведамленне пакінуў на афіцыйнай старонцы згуртавання “Беларусы Швецыі / Sveriges Belarusier” адміністратар суполкі Michael Sender, паабяцаўшы пазней больш падрабязна паведаміць пра склад новай рады арганізацыі.
ЗБС “Бацькаўшчына” далучаецца да віншаванняў і зычыць шаноўнай Лесі Руднік плёну на новай пасадзе!
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”