Латышскаму мастаку-медальеру Янісу Струпулісу – 70 гадоў

Яніс Струпуліс, латышскі графік, геральдыст, аўтар скульптур, мемарыяльных дошак і камянёў у гонар знакамітых латышскіх пісьменнікаў і мастакоў, вядомы таксама тым, што ў сваёй творчасці не абмінаў таксама ўвагай і беларускіх “песняроў”. Сярод створаных ім 770 медалёў, якія экспанаваліся ў дваццаці пяці краінах свету (440 выставаў) і захоўваюцца ў шасцідзесяці музеях (васемнаццаць краінаў), ёсць медалі, прысвечаныя Янку Купалу, Якубу Коласу, Кастусю Каліноўскаму, а таксама серыя медалёў “Беларускія гуманісты ХVІ-ХVІІ стагоддзяў”, прысвечаныя Францыску Скарыну, Сімяону Полацкаму, Васілю Цяпінскаму, Сымону Буднаму і Мялецію Сматрыцкаму. Зараз Яніс Струпуліс працуе над вобразамі Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча.


01.jpg

Уквечаны Яніс Струпуліс каля створанай ім мемарыяльнай дошкі ў Рызе


02.jpg

Ушанаванне Яніса Струпуліса ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы: прамаўляе дырэктар музея Алена Ляшковіч, побач Яніс Струпуліс, пасол Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіл Папкоўс, старшыня таварыства “Беларусь—Латвія” Сяргей Панізьнік, мастак Рыгор Сітніца. 1.04.2014 г.


Скарбы Яніса Струпуліса, кавалера Ордэна Трох Зорак, ганаровага сябра Акадэміі навук Латвіі, прэзідэнта Клуба медальернага мастацтва, сябра Міжнароднай федэрацыі медальераў і Таварыства медальернага мастацтва Германіі, з медалёў якога былі адбіты ўсе манеты, якія знаходзіліся ў грашовым абарачэнні Латвіі, ёсць і ў Беларусі. Першы такі падарунак мастака быў зроблены на адрас Дзяржаўнага літаратурнага музею імя Янкі Купалы яшчэ ў 1977 годзе.


03.jpg

04.jpg

05.jpg

06.jpg



Каля стырна Яніса Струпуліса

1.

Плынь крывічоў знайшоў,
Вярнуў Купалу ў Рыгу.
Скарынаўскую крыгу
Зняў з полацкіх глыжоў.

Ён граматы чытае
Ля рыжскіх вітражоў.
У віражы ўкідае
Бязмежжа рубяжоў.

О. з ім не зарастае
Наш балцка-крыўскі шоў.
І Райніс нас вітае
ля віцебскіх крыжоў.

2.

Баржу, лайбу взять, витину?
Есть у Яниса стырно!
Он причалил бригантину
Для Скарыны под окно:

Греет полоцкую даль
С аверс-реверсом медаль.

3.

– Lajmigu cielu, Janis!
– Visy labi! (Шчасьлівай дарогі, Яніс! Усяго найлепшага!)

Сяргей Панізьнік

Тэгі: Латвія