„Ланцугі салідарнасці“ і пратэсты ў падтрымку беларускіх палітзняволеных прайшлі па ўсім свеце

Сотні беларусаў каля амбасады Беларусі ў Варшаве патрабавалі вызвалення палітвязняў

21 чэрвеня а 12-й каля амбасады Рэспублікі Беларусь у Варшаве прайшоў масавы пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. На акцыю сабраліся некалькі соцень чалавек.

Varsava-1.jpg

Varsava-2.jpg

Varsava-3.jpg

Varsava-4.jpg

Varsava-5.jpg

Varsava-6.jpg

Varsava-7.jpg


Людзі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, скандавалі «Жыве Беларусь!» і «Выпускай!». Гэтак удзельнікі пратэсту патрабавалі свабоды для арыштаваных Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага, Паўла Севярынца і іншых беларусаў.

Акцыі салідарнасці з палітвязнямі Беларусі ў Амерыцы

21 чэрвеня беларусы Амерыкі правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі і пратэстоўцамі ў Беларусі "Belarusian Solidarity Line in New York" каля Штаб кватэры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на Манхэтане.

NY-1.jpg

NY-2.jpg

NY-3.jpg

NY-4.jpg

NY-5.jpg

NY-6.jpg


Беларусам, якія жывуць ў Амерыцы, важна выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім палітычным зняволеным, а таксама людзям, якія цяпер мітынгуюць супраць іх зняволення.

"Лукашэнка павінен адказаць за забойствы і рэпрэсіі, якія ён учыніў супраць сваіх палітычных апанентаў і беларускага народа", — заклікаюць беларусы Амерыкі.

Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю прайшла ў Лос-Анджэлесе, у ЗША. У ёй прынялі ўдзел больш пяцідзесяці чалавек.

LA-1.jpg

LA-2.jpg

LA-3.jpg

LA-4.jpg


Беларусы ў Маямі падтрымалі беларускія акцыі салідарнасці

Акцыю падтрымкі арганізавала Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА).

Miami-1.jpg

Miami-2.jpg

Miami-3.jpg

Miami-4.jpg


У суботу, 20 чэрвеня беларусы выйшлі на мітынг у падтрымку землякоў, якія самааддана кожны дзень здзяйсняюць подзвіг.

«Усе, хто выходзяць на вуліцы, на плошчы — ведайце, вамі ганарацца беларусы з усяго свету. Гэта наша краіна! Нас 97% — Лукашэнка, сыдзі з мiрам!» — заклікалі арганізатары акцыі.

У завяршэнні мітынгу ўдзельнікі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) падпісалі ліст з патрабаваннем спыніць крымінальныя пераследы апанентаў Лукашэнкі і неадкладна выпусціць усіх палітычных зняволеных з-пад варты.

Беларусы Таронта выйшлі на пікет салідарнасьці

Taronta-1.jpg

Taronta-2.jpg

Taronta-3.jpg

Беларусы канадзкага Таронта выйшлі на пікет салідарнасьці са зьняволенымі па палітычных матывах у Беларусі. Акцыя адбыласчя перад будынкам парлямэнта Антарыё.


Ланцугі салідарнасці ў Берліне, Гамбургу і Тэль-Авіве

20 чэрвеня акцыі ў падтрымку затрыманых у Беларусі палітыкаў і актывістаў прайшлі ў Гамбургу, Берліне і Тэль-Авіве.

Berlin-1.jpg

Берлін


Tel-Aviu-1.jpg

Тэль-Авіў


Tel-Aviu-2.jpg

Тэль-Авіў


У Тэль-Авіве акцыя салідарнасці прайшла ля беларускай амбасады. Удзельнікі спявалі песню "Грай" "Ляпіса Трубяцкога" і трымалі тапкі з надпісамі "Стоп таракан".

У Літве прайшла акцыя ў падтрымку пратэстаў у Беларусі

Litva.jpg

У Вільні 19 чэрвеня прайшлі акцыя ў падтрымку пратэстаў у Беларусі. Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі беларускай абшчыны і некаторыя літоўскія палітыкі. Арганізатар акцыі Павел Марыніч звярнуўся да еўрапейскіх палітыкаў з просьбай аб увядзенні эканамічных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі.

"Ланцуг салідарнасці" перад амбасадай Беларусі ў Маскве: "3% адпускай"

21 чэрвеня перад амбасадай Беларусі ў Маскве прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі падчас выбарчай кампаніі. Яе ўдзельнікі трымалі ў руках літары і сімвалы, якія складаліся ў надпіс "3% адпускай".

Maskva.jpg

"3%", мабыць, сімвалізуюць Аляксандра Лукашэнку і яго электаральны рэйтынг. "Адпускай", мабыць, адносіцца да Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, затрыманых 18 чэрвеня (учора і сёння палітыкам былі прад'яўленыя абвінавачанні), а таксама Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіцца за кратамі з 29 траўня.

"Ланцуг салідарнасці" атрымаўся кароткі. Але ён быў.


Акцыя ў Кіеве 19 чэрвеня каля беларускай Амбасады

19 чэрвеня каля беларускай амбасады ў Кіеве прайшла акцыя ў падтрымку затрыманых у Беларусі людзей – і за свабодныя выбары.

Kieu-1.jpg

Kieu-2.jpg

Kieu-3.jpg

Kieu-4.jpg

Kieu-5.jpg

Kieu-6.jpg

Адметнай рысай гэтай акцыі стала тое, што ўпершыню такое мерапрыемства аб’яднала не палітычна ангажаваных актывістаў, а самых звычайных беларусаў, што жывуць і працуюць ва Украіне. Гэта людзі самых розных узростаў, каштоўнасцяў і палітычных поглядаў.

Прайшоў невялічкі пікет. Беларусы ў сваіх прамовах перад амбасадай падкрэслівалі, што выступаюць не ў падтрымку таго ці іншага кандыдата на пасаду прэзідэнта, а, у першую чаргу, за магчымасць свабоднага выказвання беларусамі ў Беларусі сваіх поглядаў, то бок за рэалізацыю базавых правоў і свабод, у тым ліку свабоду волевыяўлення.

Асобна удзельнікі акцыі зазначылі стыхійны характар мерапрыемства і той факт, што само правядзенне гэтай акцыі удалося пагадзіць з уладамі Кіева літаральна за некалькі гадзін. Акцыю салідарнасці падтрымалі сваёй прысутнасцю вядомыя беларусы: Сяргей Кузін, вядомы радыёвядучы (у Кіеве ён працуе на «Радіо Рокс»), Леанід Канфер, журналіст, тэлевядучы, аўтар дакументальных фільмаў, а таксама вядомы ва Украіне беларускі спявак Яўген Літвінковіч.



Двое супернікаў Лукашэнкі на выбарах 2020 года ўжо сядзяць. Блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі 29 траўня ў Гродне, экс-банкіра Віктара Бабарыку — 18 чэрвеня ў Мінску. Увечары 18 і 19 чэрвеня ў падтрымку затрыманых прайшлі масавыя акцыі па ўсёй краіне. "Ланцуг салідарнасьці» ў пятніцу ўвечары завяршыўся затрыманнямі як удзельнікаў акцыі, так і журналістаў. Дакладнага ліку людзей, затрыманых учора, не ведаюць нават праваабаронцы. Толькі ў Мінску могуць быць затрыманыя не менш за 100 чалавек, імёны 80 чалавек ужо вядомыя. Але інфармацыя з рэгіёнаў практычна адсутнічае.

Паводле svaboda.org; novychas.by; euroradio.fm; facebook.com