Канцэрт Маргарыты Ляўчук у Празе

Беларуская опэрная зорка Маргарыта Ляўчук 7 ліпеня 2021 выступіла з канцэртам у Празе ў канцэртнай залі Праскага сымфанічнага аркестру — касьцёле Сьвятых Шымана і Юды.

Канцэрт, арганізаваны беларускай дыяспарай у Чэхіі, адбыўся пад патранатам мэра Прагі Здэнека Гржыба. На фартэпіяна сьпявачцы акампаніяваў вядомы чэскі джазавы піяніст Ондржэй Кабрна. Вядоўца канцэрту – Аляксей Знаткевіч.



  • Былая салістка Опэрнага тэатру Беларусі Маргарыта Ляўчук прымала ўдзел у перадвыбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2020 годзе. Адказная ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве за пытаньні культуры і нацыянальнай спадчыны. У сувязі з перасьледам у Беларусі, пачатым падчас яе гастроляў у Літве, была вымушаная застацца там зь сярэдзіны восені 2020 году.
  • Сумесна з блогерам Андрэем Павуком выпускае на YouTube-канале сатырычныя кліпы.

svaboda.org