“Канадскі” выпуск Запісаў БІНіМ прэзентавалі ў Таронта

8 сакавіка ў памяшканні Беларускага рэлігійна-грамадскага цэнтру ў Таронта адбылася прэзентацыя свежага выпуску альманаха "Запісы БІНіМ", прысвечанага беларусам у Канадзе. Даследчыкі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч распавялі пра сваю працу і падзякавалі за цёплы прыём і падтрымку ўсім прысутным беларусам, у прыватнасці Алене Лявончанка, Валянціне Шаўчэнка, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым, Алесю Кату і Галіне Сяргеевай, Згуртаванню беларусаў Канады і Беларускаму Інстытуту Навукі і Мастацтва ў Канадзе, а таксама “Яваровым людзям” і “Яваровым дзецям” – за музычную частку імпрэзы.

Паводле Наталлі Гардзіенка,
фота Уладзіміра Касцючэнкі