„Калыханка для дарослага мужчыны” ад гарадзенскіх актораў

У кавярні беластоцкага лялечнага тэатра адбылося перфарматыўнае чытанне п’есы „Калыханка для дарослага мужчыны”.

Кажа рэжысёр пастаноўкі Сяргей Курыленка, які таксама быў звольнены з Гарадзенскага тэатра:

– П’еса называецца «Калыханка для дарослага мужчыны». Напісала яе Кэран Клімоўскі. Першы раз яна была агучана ў 2011 годзе. Пераклад на беларускую мову Андрэя Хадановіча. Музыку напісаў адмыслова для нашага спектакля Дзяніс Пацюк.

У пастаноўцы былі задзейнічаны актрысы Марыя Мялешка, Валянціна Харытонава і Анастасія Мучко. Рэжысёр Сяргей Курыленка спадзяецца, што спектакль можа будзе паказаны і на нейкіх іншых пляцоўках.

Васіль Кроква, «Беларускае Радыё Рацы»