Гурт Naviband напісаў песьню пра «мільёны вялікіх сэрцаў», якія «разам і да канца»

Сёньня гурт Naviband прэзэнтаваў расейскамоўную песьню «Мільёны вялікіх сэрцаў».

У якасьці вокладкі да яе яны ўзялі карціну Ўладзімера Цэсьлера — стылізаваны бел-чырвона-белы сьцяг з маленькімі сэрцайкамі, якія складаюць чырвоную паласу.



Песьню выклалі на 9 папулярных плятформаў у інтэрнэце.

svaboda.org