Эльжбеце Радзівіл — 100!

21 кастрычніка апошняя жыхарка Нясвіжскага замка Эльжбета Радзівіл спраўляе свой 100-гадовы юбілей.

«Пані Эльжбета па-ранейшаму ў добрым гуморы, мае светлы розум і фенаменальную памяць, што да дэталяў нясвіжскай маладосці», — напісаў з гэтай нагоды Глеб Лабадзенка, які віншаваў княгіню па тэлефоне.

Эльжбета Радзівіл — дачка апошняга гаспадара Нясвіжскага замка Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан. 

04-1-5n92t.jpg

Нарадзілася Эльжбета ў Лондане. Калі яе бацькі разышліся, Эльжбета жыла то з маці ў Вене, то з бацькам у Нясвіжы.

04-2-mkv79.jpg

Альбрэхт Радзівіл быў перадапошнім нясвіжскім ардынатам. Ён памёр у снежні 1935 года, пахаваны ў крыпце Фарнага касцёла ў Нясвіжы.

З нагоды паважнай даты Глеб Лабадзенка апублікаваў архіўныя здымкі Эльжбеты Радзівіл.

nina.nn.by
фота з архіву Глеба Лабадзенкі