Дыяспара Літвы ладзіць акцыю на мяжы з Беларуссю

Беларусы Літвы разбілі намётавы гарадокна ля літоўска-беларускай мяжы і патрабуюць міжнародную супольнасць звярнуць больш увагі да сітуацыі ў Беларусі, неадкладна ўвесці санкцыі супраць рэжыму.

Да беларусаў таксама далучыліся і неабыякавыя літоўцы, адзначае «Белсат».

«Мы патрабуем, мы просім, каб нам дапамаглі вярнуцца да дому», — кажа адна з удзельніц акцыі.

Аўтамабілі, фуры, якія праязджалі міма, сігналілі і выказвалі падтрымку.

novychas.by