Драўляная беларуская царква ў Лондане – намінант на Прэзідэнцкую прэмію Нацыянальнай Царкоўнай Фундацыі ў Вялікабрытаніі

Айцец Сяргей Стасевіч падзяліўся ў сваім фэйсбуку радасцю з той нагоды, што драўляная Грэка-каталіцкая царква беларускай супольнасці ў Лондане апынулася сярод намінантаў на Прэзідэнцкую прэмію Нацыянальнай Царкоўнай Фундацыі (National Churches Trust) у Вялікабрытаніі.

“У нас толькі 3 канкурэнты з ліку новых сакральных і рэлігійных будынкаў, пабудаваных у краіне, – паведамляе айцец Сяргей, – Пераможца атрымлівае грашовы прыз і срэбны келіх з патэнай у часовае карыстаньне”.

Архітэктар першага драўлянага храма ў Лондане з 1666 года Со Цзыўая нарадзіўся ў Кітаі, вырас у Ганконгу, атрымаў адукацыю ў Брытаніі. У 2007 годзе ён даведаўся пра Беларускую каталіцкую місію ў Лондане і так захапіўся Беларуссю, што перайшоў ва ўніяцтва. На прапанову а. Сяргея Стасевіча архітэктар зрабіў праект капліцы для беларускай місіі, і ў 2016 годзе царкву пабудавалі.

Паводле facebook.com/siarhiej.stasievich