29 лютага ў Вашынгтоне Вячаслаў Бортнік, член Прэзідыума Рады БНР, сябра Рады ЗБС “Бацькаўшчына” прыняў удзел у грамадскім ушанаванні памяці Барыса Нямцова, расійскага лідара дэмакратычнай апазіцыі, забітага пяць гадоў таму.
Рада БНР на сваім сайце прыводзіць тэкст прамовы спадара Вячаслава Бортнка:
“Дарагія сябры,
Маю гонар выступаць тут ад імя Рады БНР, якая з’яўляецца найстарэйшай існуючай палітычнай установай Беларусі і аб’ядноўвае беларускіх палітычных актывістаў і лідараў дыяспары ва ўсім свеце.
Барыс Нямцоў быў сябрам Беларусі. І як член ураду Расеі, а пазней як вядучы дэмакратычны актывіст, заўсёды быў адным з самых галоўных расейскіх крытыкаў аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі.
Барыс Нямцоў актыўна падтрымліваў беларускую дэмакратычную апазіцыю. У 2002 годзе аўтарытарны беларускі ўрад забараніў яму ўезд у Беларусь на пяць гадоў. Барыс Нямцоў быў натхняльнікам для многіх дэмакратычных актывістаў Беларусі як яскравы, моцны і харызматычны лідэр, які не пабаяўся выступіць супраць тырані і несправядлівасці.
Барыс Нямцоў выразна разумеў характар аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі. Ён бачыў небяспеку аўтарытарнай чумы, якая распаўсюджваецца на Расею – яна ўрэшце яго і забіла, а перад ім – Ганну Паліткоўскую і шмат іншых смелых расейцаў, якія паўсталі супраць нацыяналістычнай дыктатуры Уладзіміра Пуціна.
Ад імя глабальнай супольнасці вольных беларусаў вітаю памяць гэтага выдатнага чалавека. Мы ўсе павінны рабіць тое, што можам, каб яго ахвяра не стала дарэмнай. Мы павінны зрабіць Расею і Беларусь свабоднымі і дэмакратычнымі еўрапейскімі краінамі, менавіта за гэта змагаўся Барыс Нямцоў пры жыцці”.