У мінулыя выходныя беларусы ЗША далучыліся да Міжнароднага Дня Салідарнасці з Палітвязнямі ў Беларусі, ініцыяванага офісам Святланы Ціханоўскай.
Мічыган
Больш за 15 беларускіх суполак з розных штатаў ад Усходняга да Заходняга Ўзбярэжжа ЗША скаардынаваліся і паставілі маштабную мэту: даслаць лісты і паштоўкі кожнаму з 887 палітычных зняволеных.
Сан-Францыска
Амаль ва ўсіх буйных гарадах ЗША беларусы сабраліся разам, каб напісаць словы падтрымкі і падпісаць святочныя паштоўкі.
Філадэльфія
Сіэтл
Агулам, ужо даслалі ці збіраюцца даслаць неўзабаве каля 900 лістоў і паштовак! Удзельнікі акцыі адзначаюць, што падтрымаць палітзняволеных і іх сем’і паштоўкай – такая невялікая і простая, але важная справа, якую здольны зрабіць кожны.