Беларусы ЗША правялі мітынг ля беларускага кансуляту ў Нью-Ёрку

У гонар Дня Волі беларусы ЗША 23 сакавіка правялі мітынг ля беларускага кансуляту ў нью-ёркскім Мангэтане.

Мітынг арганізавалі: Беларуска-амэрыканская асацыяцыя (BAZA) і Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне «Пагоня».​

Удзельнікі акцыі выказалі:

  • падзяку ўраду БНР, які «захоўвае І ўвасабляе ідэалы беларускай незалежнай дэмакратычнай дзяржавы»;
  • салідарнасьць зь беларускімі палітыкамі, СМІ, актывістамі i грамадзянамі, якія змагаюцца за дэмакратыю ў Беларусі.

svaboda.org