Беларусы Варшавы выказваюць сваю падтрымку Казахстану

Беларусы Варшавы ў адзін голас заяўляюць пра сваю падтрымку паўстанцам Казахстана.

Яны добра разумеюць прычыны выбуху народнага гневу. Бо ў беларусаў адна бяда і адна мэта – пазбавіцца ад старых дыктатараў, якія грабяць народ, прывялі краіны да застою, адсталасці, гвалту і прыгнёту, кажуць людзі:

– Дыктатуры паўсюль аднольнавыя. Уціхамірваюць пратэсты яны аднолькава. Нягледзячы на тое, ці гэта мірны пратэст, ці як у Казахстане. І я лічу, калі Пуцін не ўвёў бы туды свае войскі, то, магчыма, нешта магло атрымацца.

– Таму перадусім трэба змагацца з Пуціным. Беларусы аднойчы сарвуцца так як і казахі.

Войскі АКДБ акупуюць Казахстан.

Людзі асуджаюць вайскоўцаў беларусаў, што паехалі змагацца з казахскім народам, які стаміўся ад 30-гадовай тыраніі Назарбаева.

Аліна Андрыевіч, «Беларускае Радыё Рацыя»