Беларусы Уроцлава заспявалі падчас акцыі салідарнасці

5 снежня ва Уроцлаве адбылася традыцыйная акцыя салідарнасці.

За апошні год значна павялічылася колькасць беларусаў, якія з-за пераследу вымушаны былі пакінуць сваю Радзіму. Польша — адна з тых краін, якая гасцінна прымае беларусаў і становіцца для іх новым домам.




Учора беларусы Уроцлава падзякавалі Польшчы за тое, што робіцца для іх. Падчас акцыі яны заспявалі песню «Муры» на польскай мове.

novychas.info