Беларусы Прыбайкалля наведалі медыя-семінар

26 студзеня ўдзельнікі агітбрыгады “Зорка” – моладзевай секцыі Іркуцкага таварыства беларускай культуры ім. Я. Чэрскага – наведалі семінар-практыкум па інфармацыйна-медыйнай скіраванасці “Расійскага руху школьнікаў”, арганізаваны “Цэнтрам развіцця творчасці дзяцей і юнацтва”.

Юнакі пагутарылі з фатографам Анастасіяй Такарской, відэаблогерам Яўгеніем Грэшкевічам, журналістамі Наталляй Ветравай і Сяргеем Лаўрэнцьевым, галоўным рэдактарам сайта Глагол» Аляксеем Пятровым, вядучым радыё «mCm» Ігарам Бялаусам.


04-Ln94UvMbeBk-asn.jpg


Кампетэнтныя і добразычліывя прафесіяналы-мадэратары, закаханыя ў сваю прафесію, пераўзышлі чаканні дязцей. 

Гэтая сустрэча натхніла юнакоў, якія падчас яе даведаліся, як стварыць журналісцкі тэкст, падрыхтавацца да інтэрв’ю, рэпартажу, выступлення на школьным радыё, правядзення здымкаў аб школьным жыцці, да выпуску газеты. Зараз мы чакаем ад іх рэпартажаў і матэрыялаў у нашай “Маланцы”, а таксама новых публікацыяў у сацсетках.

Акрамя гэтага сябры “Зоркі” самастойна ладзяць адкрытыя сустрэчы з аднагодкамі, каб даносіць веды пра беларускую культуру і беларусаў з дапамогай творчых нумароў, квізаў, відэапаказаў, майстар-класаў па сучасных і народных танцах, а таксама арганізуюць сумесныя імправізацыі.

Алена Сіпакова, “Іркуцкае таварыства беларускай культуры ім. Я. Чэрскага”