Беларусы ў Польшчы намагаюцца выратаваць "Часопіс"

Працягваюцца намаганьні за тое, каб выйшаў з друку новы нумар "Часопіса". Беларускі грамадзка-культурніцкі штомесячнік ад студзеня спыніў сваю дзейнасьць. Рэдакцыя "Часопіса", якой зьяўляецца Асацыяцыя беларускіх журналістаў, не стрымала тэрміну падачы заявак на дафінансаваньне Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Аднак, як гаворыць сябра Ўправы Асацыяцыі беларускіх журналістаў, Вячаслаў Харужы: «Мы абмяркоўвалі гэта на сходзе ўправы і робім усё, каб "Часопіс" выходзіў надалей».

Анна Пятроўская, “Польскае Радыё”