Беларусы пікетавалі амбасаду ў Парыжы і сьпявалі «Bella ciao»

Каля 60 чалавек сабраліся 1 чэрвеня каля амбасады Беларусі ў Парыжы на акцыю супраць палітычных рэпрэсіяў.

Яны трымалі плякаты за свабодныя выбары і вызваленьне патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі, блогераў Сяргея Ціханоўскага і Ігара Лосіка, а таксама іншых зьняволеных у Беларусі, сьпявалі італьянскую паўстанцкую песьню «Bella ciao» ў перакладзе на беларускую мову.

«Беларускі ланцуг салідарнасьці» ўжо ладзілі ў Парыжы ў мінулую суботу, 27 чэрвеня. Падобныя акцыі беларусаў замежжа адбываліся і ў іншых краінах сьвету.

На акцыі 1 ліпеня былі беларусы ня толькі з Парыжу, але і зь іншых гарадоў — Ліля, Леона, Клерман-Фэрана. На акцыю прыйшлі таксама расейцы, украінцы і французы.

«Bella Ciao» сьпяваў па-беларуску француз Габрыэль, які заве сябе Гаўрусём. На акцыі таксама выступаў сьвятар праваслаўнай царквы айцец Антон.

svaboda.org