Беларусы ў Нью-Ёрку пратэставалі супраць вучэнняў «Захад-2017»

10 верасня ў цэнтры Нью-Ёрку адбыўся мітынг пратэсту супраць расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў, якія пройдуць у Беларусі з 14 па 20 верасня. Мітынг быў таксама прымеркаваны да Дня вайсковай славы.

Мітынг быў арганізаваны Бруклінскім аддзелам Беларуска-амерыканскага задзіночаньня. У мітынгу ўзялі ўдзел сябры БАЗА з Нью-Ёрка ды Філадэльфіі, актывісты ўкраінскай дыяспары. Сярод выступоўцаў быў лідар КХП — БНФ Зянон Пазьняк, старшыня Галоўнай управы БАЗА Ганна Сурмач, Іванка Заяц ды Андрэй Дабранскі — прадстаўнікі Украінскага кангрэсавага камітэта ў Амерыцы.

Паводле “Наша Ніва”,
фота Сяргея Дударава



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение