Беларусы Канады сабралі 7000 канадскіх даляраў для беларускіх шпіталяў

Усе сабраныя Згуртаваньнем Беларусаў Канады сродкі пойдуць на падтрымку ініцыятыўнай групы ByCovid19, якая арганізавала тэрміновы збор для дапамогі мэдыкаў у Беларусі.


01-E8928D53-0985-490B-8B45-3A12184580F0_w1597_n_r1_st.jpg


Галерэя "Ў" у Менску стала складам гуманітарнай дапамогі мэдыкам, у барацьбе з каранавірусам


Збор сродкаў пачаўся тыдзень таму. Як паведаміла старшыня Згуртаваньня Беларусаў Канады Алена Лявончанка, сродкі ўжо ў дарозе ў Беларусь.

«Ужо зроблены банкаўскі перавод актывістам Bycovid19, на гэтыя грошы будуць закупленыя бескантактныя тэрмомэтры і пульсаксымэтры для беларускіх шпіталяў. Кампанія працягваецца — разам мы пераможам!», — напісала яна на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Дарэчы, Алена Лявончанка, навуковец, якая ў 2008-2011 гадах яна займалася дасьледаваньнямі структурнай біялёгіі каранавірусаў ва Ўнівэрсытэце Таронта (UofT).

Ініцыятыўная група ByCovid19 шукае і набывае аднаразовыя сродкі індывідуальнай абароны, кіслародныя канцэтратары. У Нямеччыне пачатая закупка безкантактных тэрмомэтраў і пульсаксымэтраў для бальніц Беларусі.

У некаторыя шпіталі Менска і Віцебска набыты пральныя машынкі, каб была магчымасьць праць халаты на працы, і не адвозіць іх дадому. Група вядзе пошук валянтэраў і фінансавых сродкаў, кантакты з бізнэсамі, якія могуць аказаць дапамогу.

svaboda.org